cvetnayakapusta:
...пашый мне, маці, новыя латы,
латы з тваіх сівых валасоў.
пашый сьлязьмі,бо іншым салдатам
жыцьцё вярталі яны шмат разоў.
падкуй мне, маці, майго каняку,
пярсьцёнкам сваім заручальным падкуй.
тады сабакі ня знойдуць знаку,
дзе праскакау я жывы пакуль.
змайструй мне маці, шалом, ты новы,
з купальскіх зёлак, сьвянцовых вербаў,
каб не прымерыў нашых галоваў
драўляны кол пад чужынскім гербам.
даруй мне, маці, што зблытаў стопы,
парушыў рытмыЮ прасіў замнога.
мне трэба воля вышэйшае спробы,
таму для сэрца адна дарога.
...пашый мне, маці, новае сэрца.
лежить
тут.